У фае 3 корпуса каледжа арганізавана выстава “Я – пякучка-крапіва”, прысвечаная да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка, вучонага,акадэміка.
Тут прадстаўлены матэрыялы, падрыхтаваныя выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Кісялевіч С.В. і навучэнцамі І курса.
Навучэнцы пастараліся творча падысці да адлюстравання літаратурнай дзейнасці К.Крапівы як вядомага байкапісца. Выставу аздабляюць і дапаўняюць малюнкі навучэнцаў да самых вядомых баек К.Крапівы “Дыпламаваны Баран”, “Сава, Асёл ды Сонца”, “Жаба ў каляіне”, “Ганарысты Парсюк”.
