02.04 у актавай зале каледжа адбылося літаратурнае свята “Пясняр народнай праўды”, прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Падрыхтавала і правяла мерапрыемства выкладчык беларускай мовы і літаратуры Лідзія Мікалаеўна Рэпіха сумесна с навучэнцамі. Навучэнцы інсцэніравалі байкі “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, “Дзяльба сенакосу”, “Дзед і баба”. Байку “Махальнік Іваноў” прачытала Лідзія Мікалаеўна. У мерапрыемстве гучала многа музыкі, інсцэніравана грышча.
Мінулі дзесяцігоддзі, а байкі Кандрата Крапівы не страцілі сваей актуальнасці. Пакуль існуюць чалавечыя заганы, да той пары будзе жыць і наша патрэба ў пякучым разумным і справядлівым слове песняра народнай праўды К.Крапівы.
